Мэта: Паглыбіць І пашырыць веды вучняў аб раслінах І аб ахове прыроды



Скачать 19.11 Kb.
Дата16.05.2018
Размер19.11 Kb.

Ахова раслін

Мэта: Паглыбіць і пашырыць веды вучняў аб раслінах і аб ахове прыроды.

Задачы:

Адукацыйныя:

- Сфарміраваць веды аб біялагічнай разнастайнасці раслін, аб памяншэнні колькасці многіх відаў ў выніку дзейнасці чалавека;

- Высветліць асноўныя прычыны знікнення і скарачэння колькасці раслін і зыходзячы з гэтага, абгрунтаваць меры па іх ахове;

- Пазнаёміцца з прыродаахоўнай дзейнасцю ў нашай краіне, рэдкімі відамі раслін;

- Высветліць, якое значэнне для кожнага чалавека ў справе аховы раслін і пазнаёміцца з правіламі паводзін у прыродзе і навучыць прытрымлівацца ім у паўсядзённым жыцці;

Развіваючыя:

- Развіваць лагічнае мысленне, памяць, навыкі працы з дадатковай літаратурай;

- Пашырыць кругагляд навучэнцаў аб жывой прыродзе;

- Развіваць навыкі беражлівых адносін да прыроды;

Выхаваўчыя:

- Ажыццяўляць экалагічнае выхаванне, выхоўваючы беражлівае і рацыянальнае стаўленне да раслін.


Тып урока: камбінаваны, урок-прэзентацыя.

Абсталяванне: мультымедыйная ўстаноўка, падручнік, сшытак, табліца “Тэрыторыі з рознымі рэжымамі аховы”, ЧК РБ.

Ход урока:

1.Арганізацыйны момант

2.Праверка дамашняга задання

Складзіце схему “Значэнне пакрытанасенных”

3.Мэтапалаганне

-Кожны дзень па дарозе ў школу вы бачыце розныя расліны. Назвы адных вам знаёмыя, іншыя вы так часта бачыце, што лёгка пазнаеце іх. Адны расліны дапамагаюць вам пазбавіцца ад летняй спякоты, прымаючы вас пад свае цяністыя кроны. Іншыя - радуюць вока і паднімаюць настрой яркімі фарбамі і прыемным пахам. Трэція – гатовыя накарміць вас духмянымі сакавітымі ягадамі.

-Чаму ж мы паступаем так няўдзячна, знішчаючы расліны? (адказы навучэнцыў)

-Каб гэтага з намі не здарылася, мы і пагаворым сёння аб ахове раслін. Тэма ўрока так і называецца "Ахова раслін".


4.Актуалізацыя ведаў

- Якое царства жывых арганізмаў мы вывучаем?

- Назавіце прыкметы, характэрныя толькі для раслін.

- Дакажыце, што расліны - гэта жывыя арганізмы.

- На якія дзве групы дзеляцца расліны па будове? Якія расліны з'яўляюцца вышэйшымі? а якія ніжэйшымі? Прывядзіце прыклады гэтых раслін.

- Якая будова любой кветкавай расліны?

- Якое значэнне маюць расліны ў біясферы?
5.Вывучэнне новага матэрыялу

Праца з падручнікам:

Настаўнік. Прачытайце тэкст на старонцы 226 і знайдзіце адказ на пытанне: Чаму многія віды дзікарослых раслін становяцца рэдкімі?

Навучэнцы. З-за гаспадарчай дзейнасці людзей: будуюць заводы, капаюць кар'еры на месцы лесу, на месцы луга ладзяць фермы, шмат рвуць раслін для букетаў, вытоптваюць расліны.

Настаўнік. Дзеці, як вы разумееце выраз "ахоўваць расліны"?

Навучэнцы. Ахоўваць расліны – гэта значыць беражліва да іх ставіцца.

Настаўнік. Як мы з вамі можам ахоўваць расліны?

Навучэнцы. Выконваць правілы паводзін у прыродзе.

Настаўнік. Давайце паспрабуем сфармуляваць правілы паводзін у прыродзе па ахове раслін. У гэтым нам дапамогуць экалагічныя знакі. Паглядзіце ўважліва на знакі і успомніце прычыны гібелі раслін, аб якіх гаварылася ў тэксце.

1. Знаходзячыся ў прыродзе, не будзем зрываць расліны для букетаў.

2. Збіраць лекавыя расліны будзем толькі ў тых месцах, дзе іх шмат.

3. У лесе будзем старацца хадзіць па сцяжынках, каб расліны не гінулі ад вытоптванне.

4. Не будзем ламаць галінкі дрэў і кустоў!

-Якія яшчэ экалагічныя правілы вы можаце прапанаваць?

(адказы навучэнцаў)

Работ з прэзентацыямі (вучні па чарзе прадстаўляюць свае працы. Астатнія ў гэты час запаўняюць табліцу)



Рэжым аховы

Мэта з якой створаны

Гаспадарчая дзейнасць

Прыклады

Запаведнік










Нацыянальны парк










Заказнік









6.Замацаванне

Рашэнне экалагічных задач.

Задачы: 1) Праз запаведнік «Бярэзінскі біясферны запаведнік» праходзілі турыстычныя сцежкі. Аднак, нягледзячы на тое, што турысты хадзілі толькі па пэўных маршрутах, на прывалы і начлегі спыняліся толькі ў пэўных месцах, пропуск іх у запаведнік быў спынены. Падумайце, чым кіраваліся работнікі запаведніка пры закрыцці турыстычных сцежак.

2) На луг, багаты расліннасцю (разнатраўе), на працягу некалькіх гадоў выпускалі пасвіцца жывёл. У выніку луг змяніўся: колькасць відаў зменшылася, на ім сталі пераважаць трава і асакі, казяльцы і герань, з'явіліся купіны. Назавіце прычыны такіх зменаў.

3) Для атрымання 200мл настойкі з карэнішчаў дзівасіла высокага трэба ўзяць 15 г карэнішчаў. Але для поўнага курса лячэння неабходна 400 мл настойкі. Колькі карэнішчаў дзівасіла неабходна выкапаць, калі ўлічыць, што кожны з іх важыць 2,5 г? Якія наступствы некантралюемага збору карэнішчаў дзівасіла мы маем сёння? Якое гэта мае значэнне?


7.Кантроль

Праводзіцца па наступных пытаннях:

1. Чаму неабходна ахоўваць расліны?

2. У чым прычыны памяншэння колькасці раслін?

3. Якія меры прымаюцца па іх ахове?

4. Якія расліны ахоўваюцца ў рэспубліцы?

5. Які ўклад кожнага чалавека у справу аховы прыроды?

6. Што ўяўляе сабой Чырвоная кніга?


8.Дамашняе заданне

§45, паўтарыць §40-44


9. Падвядзенне вынікаў

Для таго каб захаваць раслінны свет для будучых пакаленняў, трэба ахоўваць расліны і асяроддзе іх пражывання, а таксама рацыянальна выкарыстоўваць раслінныя рэсурсы, хоць яны і ставяцца да аднаўляльных. Таму, калі вы знаходзіцеся ў прыродзе, то неабходна «дакранацца да яе толькі сэрцам».



10.Рэфлексія

Поделитесь с Вашими друзьями:


База данных защищена авторским правом ©zodorov.ru 2017
обратиться к администрации

    Главная страница