Сборник статей участников IV международной научной конференции 5-26 апреля 2008 года Челябинск Том Челябинск 2008


Семантычная характарыстыка кампазітаў



страница256/367
Дата24.10.2018
Размер9.06 Mb.
ТипСборник статей
1   ...   252   253   254   255   256   257   258   259   ...   367
Семантычная характарыстыка кампазітаў

з фармантам кольвек-: дыяхранічны аспект
У мове сучасных беларускіх перыядычных выданняў пад уплывам рэфарматарскіх ідэй, арыентаваных на выкарыстанне адметных лексічных сродкаў, можна сустрэць кампазіты з фармантам -кольвек, напр.: “Хочацца спадзявацца, што рэцэнзаваная кніга прымусіць каго-кольвек задумацца над тым, хто мы, адкуль мы, што прынеслі ў гэты свет [Паўлавец 1999: 106]. Формы такога тыпу вядомы некаторым беларускім гаворкам: які-кольве ‘які-небудзь’ (Лоеўскі р-н), штокольвек ‘што-небудзь’ (Ігналінскі, Смаргонскі р-ны) [Слоўнік беларускіх гаворак 1986: 501]. Гісторыя ўзнікнення такіх кампазітаў звязана са старажытнай лексемай кольвекъ, якая ў спалучэнні з прэпазіцыйнымі займеннікамі і прыслоўямі ўтварала адну сэнсавую адзінку, вызначэнне семантыкі якой патрабуе апеляцыі да кантэкставых яе ўжыванняў у пісьмовых помніках пісьменнасці (старажытнарускіх і старабеларскіх). У “Жалованнай грамоте великого князя Александра Витовта Литовскимъ Евреямъ”, датуемай 1388 годам, лексема колвекъ зафіксавана І.Сразнеўскім у складзе бівербальных выразаў: которыи колвекъ ‘хто-небудзь’ (И тежъ могъ бы Жидъ взяти именемъ заставы, всякіе речи, которые бы были ему заставлены, которымъ колвекъ именемъ были вымовени гдh колвекъ ‘дзе-небудзь’: Тежъ естли бы Жидове гдh собh выбрали у школh, гдh колвекъ, тамъ маютъ сужоны быти [Срезневский 1989, І: 1259].

Неазначальныя займеннікі, утвораныя з дапамогай фарманта -кольве (-кольвек) даволі шырока прадстаўлены ў старабеларускіх пісьмовых помніках дзелавога і юрыдычнага пісьма ХV-ХVІ ст.: коли бы хто якого ж кольвекъ стану был найденъ явне подойзъраный [Статут 1588, І: 4], маеть ся перво на которомъ колвекъ вряде близшомъ в томъ гоненью оповедати [Статут 1588, І: 7]; коли-колвекъ подскарбій земскій пhнези выбиралъ, тогды завжды ее неровно болшъ прихоживало [Гістарычны слоўнік 1996: 207]; и тэж коли бы хто, обмовляючи, кого-колве винил ку соромоте або ку страченю головы, а шло бы о горло або о имене, або о которое-колве каране [Статут 1529: 32]; и инших которых-колве накладов на себе не принял в тот час, коли тое дедицство записал [Статут 1529: 110]; ..иж волно будеть всякому дедичу, отложивши перед правом пенязи, а заставленых держаней дедицства своего допустити.. так за правом своим прирожоным, так тэж яко-колве инак набытым [Статут 1529: 111].

Варыянты значэння, звязаныя з умовамі выкарыстання неазначальных займеннікаў на -кольве (-кольвекъ), спосабы прадстаўлення актанта сітуацыі, выражанага дадзенымі займеннікамі, апісаны даследчыцай Ж.І.Яромай [Ерома 2005] на аснове аналізу юрыдычных помнікаў старабеларускай пісьменнасці (Статут 1529 г., Статут 1588 г.). Згодна з яе назіраннямі неазначальныя займеннікі на -кольве (-кольвекъ) ужываліся ў сферы адрасата і прадмета нормы ў кантэксце ўмоўных сказаў з указаннем акалічнасцей, якія маглі прыводзіць да юрыдычнай адказнасці. У сферы адрасата нормы займеннік -кольве не дае поўнай дэскрыпцыі, ён указвае на актанта сітуацыі як індывіда ў спалучэнні з займеннікам-прэпазітам хто, напрыклад: а хто бы колве з них оный лист отвороныи, прочотчи, в себе заховал…, тогды таковыи впадаеть у вину господарскую [Статут 1529: 34]. Варыянт значэння неазначальнага займенніка тут можа быць вызначаны як ‘кожны з людзей’, паколькі юрыдычная норма права, у якой прадстаўлена пэўная праблема, была абавязковай для кожнага жыхара Вялікага княства Літоўскага.

У кантэксце прадмета нормы ў выказваннях, суаднесеных з планам будучага, неазначальны займеннік на -кольве (-кольвек) у спалучэнні з займеннікам-прэпазітам, набываў значэнне ‘усё роўна што (хто, які, чый, як і г.д.)’: што бы колве после положеня позву из оного именя взял [Статут 1529: 112]. Тут юрыдычная норма ўказвае на дзеянне закону незалежна ад каштоўнасці прадмета, які быў узяты з маёмасці пад заклад.

Ва ўмоўных сказах, дзе рэалізуецца гіпотэза рэгуліруючых норм, неазначальныя займеннікі могуць мець значэнне ‘чыйсьці (якісьці, дзесьці)’: естли бы хто хотел кому записати которым спадком, .. веновное або материстое, або которая- колвекъ близкость [Статут 1529: 65].

Сустракаюцца выпадкі ўжывання неазначальнага займенніка ў кантэксце сітуацыі-альтэрнатывы са значэннем ‘адзін з двух’: мети мають по которою колве датою латынскою або рuскою даны волноси. У дадзеным фрагменце, як зазначае Ж.І.Ярома, “існуюць дзве альтэрнатывы, адна з якіх у будучым запоўніць актантавую пазіцыю (руская або лацінская дата), г. зн. дадзенае значэнне мае ў аснове прымету дыз’юнктыўнасці (альтэрнатыўнасці) і прымету актантавай пазіцыі, паколькі ў фокусе паведамлення знаходзіцца будучая запоўненасць або магчымасць запаўнення актантавай пазіцыі” [Ерома 2005: 253].

Увогуле, значэнне займенніка-кампазіта абумоўлена значэннем першай яго часткі, якую ў старабеларускіх тэктах маглі прадстаўляць займеннікавыя словы который- (котрый-), каковый-, какий-, хто- (кто): которыйкольвекъ (которыйколвекъ) ‘які-небудзь, хто-небудзь’, ‘дакладна не вызначаны (неазначальны са словамі день, година), котрыйколвекъ ‘які-небудзь’, каковыйкольвекъ ‘любы, які б то ні было’, какийкольве ‘усякі’, ктокольвекъ (хтокольве, ктокольве) ‘хто-небудзь’.

Даволі часта ў помніках дзелавога пісьма фармант -кольве (-кольвек) ужываўся з прэпазітам коли і меў, на нашу думку, не толькі значэнне ‘калі-небудзь’, але і значэнне акалічнасці часу ‘калісьці’: працовистые а накладные стараня в тых всихъ справахъ, которые его милости коли колвекъ отъ насъ злецоны были; колижъ колвекъ ку пожитку своему взялъ, тотъ, будучи о томъ позванъ до права [Гістарычны слоўнік 1996: 207]), хаця "Гістарычны слоўнік беларускай мовы" падае кампазіты коликолвекъ коликолве, коликолвекъ з адным значэннем – ‘калі-небудзь’, а вось кампазіты колкоколвекъ і колиськольвекъ тут двузначныя і маюць адпаведныя значэнні: ‘колькі-небудзь’, ‘некалі, калі-небудзь’ [Гістарычны слоўнік 1996: 207].

На базе фарманта -кольвек утворана складанае прыслоўе однокольвекъ (одноколвекъ) ‘толькі’: Uставуем и даемъ моц… судити и справовати всихъ становъ, почавшы ωт вышшого, ажъ до низшого ωднако и ωдностаsне, хто ωднокольвекъ в томъ повете имень# свои мети бUдуть [Гістарычны слоўнік 2003: 47].

Постпазіцыйнае -кольвекъ А.Булыка расцэньвае як неазначальную часціцу, якая прыдавала адпаведным словам значэнне неакрэсленасці ці абсалютнасці. Значэнні кампазітаў з гэтай часткай ён вызначае наступныя: ачкольвекъ ‘хоць; нягледзячы на тое, што’, гдекольвекъ (кгдекольвекъ, гдыкольвекъ і інш) ‘дзе-небудзь’, которыйкольвекъ ‘які-небудзь’, ништокольвекъ ‘нішто’, хтокольвекъ ‘хто-небудзь’, штокольвекъ ‘што-небудзь’, якийкольвекъ ‘які-небудзь’, якокольвекъ ‘як-небудзь’ [Булыка 1973: 31-32]. У старабеларускіх тэкстах знаходзяць адлюстраванне і кампазіты откулькольвекъ (одкулькольвекъ, откольковольвекъ), кудовакольвекъ, кудыкольвекъ з адпаведнымі значэннямі: ‘адкуль-небудзь’, ‘куды-небудзь’.

Фармант -кольве (-кольвек) быў успадкаваны старабеларускай мовай са старажытнарускага перыяду і замацаваўся ў ёй пад уплывам польскай мовы, у якой ён з’яўляецца літаратурнай нормай да апошняга часу (польск. -kolwiek).

Неазначальныя займеннікі і прыслоўі з фармантам -кольвекъ (-гдекольвекъ, хтокольвекъ, якійкольвекъ) адносяцца да групы лексем з непрадуктыўнымі афіксамі, якім у сучаснай беларускай літаратурнай мове няма эквівалентаў, здольных у поўнай ступені перадаць сэнс слова і яго вобразна-стылёвую афарбоўку. У сучаснай беларускай літаратурнай мове і дыялектах, як лічаць некаторыя даследчыкі, “функцыю афікса -кольве (-кольвек) выконвае постфікс -небудзь” [Сучасная беларуская літаратурная мова 1997: 87-88]. З гэтым меркаваннем можна пагадзіцца толькі часткова, паколькі вышэйназваныя займеннікі – жывая з’ява сучасных беларускіх гаворак, прынамсі, паўночна-заходніх гаворак Беларусі і яе пагранічча, у якіх яны трывала замацаваліся, відавочна, пад польскім уплывам, напр.: штокольвек ‘што-небудзь’ (Ігналінскі, Смаргонскі р-ны). Дадзены займеннік у гэтых жа гаворках зазнаў фанетычнае відазмяненне: штоколік, штоколек.

У беларускіх гаворках ужываюцца і формы з мадыфікаваным фармантам кольвек тыпу дзекольвечы, штокольвечы, што-кольвечы ‘што-небудзь’ (Ваўкавыскі р-н) [Сцяшковіч 1972: 564], якія ўзыходзяць да даўняй традыцыі ўжывання форм гдекольвекъ, штокольвекъ.


Каталог: konfer
konfer -> Синдром эмоционального выгорания медицинских работников
konfer -> Исследовательская работа роль медицинской сестры в выявлении факторов риска и профилактике заболеваний органов дыхания
konfer -> Ажиппо а ю., д пед н., профессор подригало л. В
konfer -> Москва Издательство "Квантовая медицина"
konfer -> Исследовательская работа «Лекарственные растения лесопарковой зоны Сорочинского участкового лесничества»
konfer -> 1. 1 Понятие о сахарном диабете
konfer -> Зависимые ориентации современной молодежи
konfer -> Белорусское научное общество кардиологов Белорусская ассоциация ритма сердца
konfer -> Пищевые продукты в функциональном питании
konfer -> Здоровье беременной женщины


Поделитесь с Вашими друзьями:
1   ...   252   253   254   255   256   257   258   259   ...   367


База данных защищена авторским правом ©zodorov.ru 2017
обратиться к администрации

    Главная страница